Саломапляценне

Лічыцца, што саломапляценне ўзнікла на тэрыторыі Беларусі на мяжы II-I тысячагоддзяў да нашай эры. Для пляцення выкарыстоўвалі пераважна жытнюю салому: з усіх злакавых раслiн сцябло жыта самае доўгае і трывалае. Салому збіралі рукамі, сушылі, потым, каб дадаць матэрыялу розныя адценні, вымочвалі ў гарачай вадзе з дадаткам натуральных фарбавальнікаў: шалупіння цыбулі, шышак, кары дрэў. З саломы рабілі аксесуары, галаўныя ўборы, упрыгажэнні для дому, сувеніры, прадметы побыту, абярэгі.

Традыцыя беларускага саломапляцення ўнесена ў спіс аб'ектаў нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА і з'яўляецца неад'емнай часткай культуры і мастацтва Беларусі. У наш час гэтая традыцыя найбольш захавалася ў Віцебскай вобласці.

Тым часам дзядуля Бульбаш
Збіраецца на кірмаш:
Надзеў брыль, кашулю, лапці
Ды сабраў саломку ў хаце.
Атрымалася вось што:
Прыгажосць, а не рамяство!

поделиться в: