Этнаграфічны профіль
.jpg)
Для беларусаў хата спрадвеку была ці не самым галоўным матэрыяльна-духоўным аб’ектам. Стаўленне ў народзе да жытла яскрава выявілася ў прыказках: “Няма нічога мілей за родную хатку”, “Свая хатка як родная матка”, “Свая хата не вораг” і інш.
Хата зрабілася асновай народнага светаразумення.
Экспазіцыя "Беларуская хатка" ўяўляе сабою інтэр’ер беларускай сялянскай хаты. Тут размешчаны розныя прадметы быту і прылады працы беларускіх сялян, узоры ткацтва і вышыўкі, ганчарныя вырабы. Экспанаты даюць магчымасць убачыць вясковы дом канца 19-пачатку 20 стагоддзя, каб пазнаёміцца з культурай і бытам беларусаў.



